Рок-фэст “За бяз'ядзерную Еўропу” абяцаюць беларускія і польскія "зялёныя"

Напрыканцы чэрвеня Беларуская партыя “Зялёныя” (БПЗ) і польская партыя “Зялёныя—2004” арганізуюць рок-фэст “За бяз'ядзерную Еўропу”.  Як паведаміў БелаПАН старшыня БПЗ Алег Новікаў, рашэнне аб правядзенні фэсту было прынята на рэгіянальных сустрэчах "зялёных" на Глабальным экалагічным форуме, які прайшоў з 1 па 4 траўня ў Сан-Паўлу (Бразілія). Рок-фэст накіраваны на недапушчэнне мілітарызацыі рэгіёнаў і гонкі ўзбраенняў.

Лідэр БПЗ адзначыў, што канцэрты пройдуць у Гродне, Брэсце і некаторых прымежных польскіх гарадах. Чакаецца, што ў рок-фэсце прымуць удзел беларускія музыкі альтэрнатыўных напрамкаў і польскія калектывы рэгі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі