Рэжысёр " Зомбі па імені Шон " зніме фільм пра Чалавека-мураша

У Галівудзе збіраюцца зняць фільм пра Чалавека-мураша (Ant-Man), паведамляецца на сайце Collider. "Чалавек-мураш" з'яўляецца адным з персанажаў коміксаў Marvel. Навуковец Генры Пім, які хаваецца пад гэтым псеўданімам вынайшаў спосаб памяншаць сябе да мікраскапічных памераў, а потым стварыў адмысловы шлем, які дазваляе кіраваць войскамі мурашоў.

Упершыню "Чалавек-мураш" быў прадстаўлены чытачам коміксаў у 1962 годзе.

Нагадаем, рэжысёр, які зоймецца экранізацыяй гісторыі пра чарговага героя-мутанта, Эдгар Райт, раней працаваў над такімі фільмамі як "Зомбі па імені Шон" і "Ціпа крутыя лягавыя".


Фота: comicbooked.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі