Вы тут

"Рэжым чакання": Ніна і Аляксей Філатчанкавы пра дачку Вольгу Філатчанкаву

Ніна і Аляксей Філатчанкавы / Еўрарадыё

Еўрарадыё працягвае праект "Рэжым чакання". Год таму, 12 лістапада, сілавікі затрымалі выкладчыцу БДУІР Вольгу Філатчанкаву. За тое, што выступіла супраць гвалту і падтрымала забастоўку.

Героямі другога выпуску сталі бацькі Вольгі. Пра гіперактыўную дачку, дэмакратыю ў сям'і і пра тое, якім стаў для іх гэты год, — у нашым сюжэце.

"Рэжым чакання" — у такім стане жывуць бацькі, якія чакаюць з турмы сваіх дзяцей-палітвязняў. У нашых выпусках мамы і таты раскажуць пра характар, дзяцінства і захапленні тых, каго афіцыйныя ўлады назвалі злачынцамі. І вядома, пра тое, як гэта — жыць у рэжыме чакання.

Адрас для лістоў: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.