"Рэйкавая вайна" ўжо і ў Брэсцкай вобласці

"Рэйкавая вайна" ўжо і ў Брэсцкай вобласці

"Рэйкавая вайна", якая раней была зафіксаваная ў Мінскай і Магілёўскай абласцях, ужо і ў Брэсцкай вобласці. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, невядомая асоба спачатку спыніла цягнік "Баранавічы — Брэст", для чаго замкнула металічным дротам рэйкі. Менавіта так дзейнічаюць зламыснікі на чыгунцы і ў іншых рэгіёнах. Здарэнне адбылося раніцай 29 кастрычніка каля вёскі Цеўлі Кобрынскага раёна. Пасля пазаштатнага спрацоўвання сігналізацыі і спынення цягніка невядомы не ўцёк, а яшчэ адкрыў краін і здзейсніў "разваздушванне тармазной сістэмы цягніка". У выніку ён не мог ехаць далей. Затрымаўся і гэты цягнік, і наступны, пасажырскі.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае прывядзення ў непрыдатнасць транспартнага сродку ці шляхоў злучэння" (ч. 1 арт. 309 КК). Міліцыя шукае сабатажніка.

"Рэйкавая вайна" ўжо і ў Брэсцкай вобласці
На месцы здарэння / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі