Reuters: дарадца Трампа па нацбяспецы сустрэнецца з Лукашэнкам
![Reuters: дарадца Трампа па нацбяспецы сустрэнецца з Лукашэнкам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2019-08-13t112050z_852053105_rc1d3f58d390_rtrmadp_3_usa-britain.jpg.webp?itok=qj03oS8A)
Дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, інфармуе Reuters. Напярэдадні стала вядома, што Болтан прыляціць у Беларусь на гэтым тыдні. Foreign Policy адзначала, што яго візіт стане апошнім знакам у размарожванні сітуацыі з Беларуссю, якую часта характарызуюць як "апошнюю дыктатуру Еўропы".
Reuters інфармуе, што сустрэча Лукашэнкі і Болтана адбудзецца не раней за чацвер. Яе дата і фармат яшчэ дапрацоўваюцца.
У апошнія гады Лукашэнка неаднойчы выказваўся наконт пацяплення дачыненняў Беларусі і ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.