З'явіўся поўны лайн-ап фестывалю "Басовішча-2012"

На сёлетнім фестывалі "Басовішча" галоўнымі хэдлайнерамі пятніцы 13 ліпеня прызначаныя беларускія гурты Sciana ды TerraKod. Закрываць жа апошні дзень, а адпаведна і ўвесь фэст будуць Neuro Dubel ды Znich. Пераможцы польскага адбору Before Basowiszcza ды беларускай конкурснай часткі, якая з "неверагодным поспехам" днямі прайшла ў Мінску, будуць адкрываць суботні фестывальны дзень. Цікава, што тры з чатырох зорных польскіх калектываў (ILO&friends, Raggafaya, Rima) будуць адкрываць фэст. Толькі Farben Lehre выступяць у суботу, праўда, таксама ў ліку першых.

Нагадаем, сёлета Міністэрства замежных спраў Польшчы адмовіла арганізатарам фестывалю ў дадатковым фінансаванні. З-за гэтага арганізатарам давялося памяняць увесь бюджэт мерапрыемства і выбраць новыя гурты, якія б адпавядалі фінансаваму становішчу. Сёлета фестываль "Басовішча" пройдзе 13-14 ліпеня на традыцыйным месцы пад мястэчкам Гарадок.

Лайн-ап фэсту:

Пятніца 13.07.2012
Галоўная сцэна:

ILO&friends (PL)
Kalmary (BY)
Raggafaya (PL)
Rima (PL)
Sciana (BY)
TerraKod (BY)

Пляцоўка:

Dj Dtekk (PL)
Dj Kreep (BY)
Dj Nobel (BY)

Субота 14.07.2011
Галоўная сцэна:

выступ пераможцы Before Basowiszcza (PL)
выступ пераможцы конкурснай часткі (BY)
:B:N: (BY)
Farben Lehre (PL)
IQ 48 (BY)
Neuro Dubel (BY)
Znich (BY)

Пляцоўка:

Dj Majki (PL)
Dj Kreep (BY)
Dj Nobel (BY)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі