З'явілася магчымасць назіраць за пунктам пропуску "Варшаўскі мост" онлайн
Цяпер кожны жадаючы можа азнаёміцца праз інтэрнэт з наяўнасцю чэргаў пры пераездзе за мяжу на аўтамабілі.
На сайце Брэсцкай мытні з'явілася магчымасць у рэжыме он-лайн назіраць за пунтам пропуску "Варшаўскі мост". Пакуль працуе толькі адна камера, але паслуга распрацоўваецца і для пунктаў пропуску "Макраны" і "Казловічы".