Санкцыі закранулі таксама беларускі філіал “Тэджарата” -- банк "Трэйд Кэпітал". Зараз яны не змогуць атрымаць доступ да міжнароднай фінансавай сістэмы.
У сумеснай заяве дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і міністра фінансаў Цімаці Гейтнера гаворыцца, што гэта чарговы крок у спробе аказаць ціск на Тэгеран, паведамляе ВВС.
Нагадаем таксама, што ўчора ЕС прыняў рашэнне адмовіцца ад закупак іранскай нафты.