ЗША выдаткавалі 76 млн долараў на падтрымку свабоды ў інтэрнэце

Па яе словах, якія перадае ВВС, гэтая сума была выдаткаваная за апошнія чатыры гады. Гаворка ідзе пра доўгатэрміновыя праграмы, якія дапамагаюць людзям у краінах з абмежаваным доступам да інтэрнэту знайсці шляхі выхаду ў Сеціва і зразумець, што гэта з'яўляецца адной з фундаментальных свабодаў. У якасці прыкладу, Нуланд назвала Сірыю.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы абвясціла падтрымку свабоды ў інтэрнэце і развіццё сацыяльных медыя аднымі са сваіх асноўных прыярытэтаў. Сёлета на фінансаванне адпаведных праграм адміністрацыя плануе выдаткаваць яшчэ 25 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі