Пра гэта заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік амерыканскага замежнапалітычнага ведамства Філіп Кроўлі, перадае Focus.
Нагадаем, 20 студзеня дэпутаты Еўрапарламента абсалютнай большасцю галасоў прынялі тэкст рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце Еўрапарламент заклікае органы Еўрасаюза абдумаць кропкавыя эканамічныя санкцыі і замарозку фінансавай дапамогі Беларусі, забараніць уезд чыноўнікам і прыпыніць удзел краіны ва "Усходнім партнёрстве", а таксама прапануе падтрымаць незалежныя СМІ і выказвае меркаванне, што чэмпіянат свету па хакеі 2014 года не павінен праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне ёсць палітвязні.
ЗША гатовыя падтрымаць рашэнне ЕС пра ўвод санкцый супраць улад Беларусі
"Мы падтрымліваем дзеянні ЕС і гатовыя да аднаўлення ў адносінах да беларускіх улад санкцый, якія раней былі зняты", – гаворыцца ў заяве дзярждэпартамента ЗША.
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022