Золатавалютныя рэзервы скараціліся амаль на 100 мільёнаў долараў

Па папярэдніх звестках, на 1 жніўня яны склалі 8 млрд. 230,2 млн. долараў у эквіваленце, паведаміў Нацыянальны банк.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 92,6 млн. долараў і на 1 жніўня склаў 9 млрд. 762 млн.

"На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у ліпені 2012 года паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце", — цытуе паведамленне БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі