Znich рыхтуе пашыраную акустычную праграму

Гурт Znich вырашыў працягнуць эксперыменты ў акустыцы і зараз рыхтуе пашыраную праграму. Па словах лідара калектыву Алеся Таболіча, музыкам так спадабалася рэакцыя публікі на іх нядаўні выступ на "Тузіне. Unplugged", што было вырашана паспрабаваць адыграць акустыку для большага кола прыхільнікаў.

"У асноўным, там будзе ўсё тое, што мы не граем у метале. - распавядае пра новую праграму Алесь Таболіч. - Гэта будуць больш фолкавыя падачы. Удзельнічаць у гэтым будуць вакалістка гурта Unia Шуня ды гітарыст гурта "Кліч". Дарэчы, акустычны Znich, у нейкім сэнсе, цікавы. Напрыклад, тая ж песня "Беларусь", якая ўжо прагучала ў акустыцы, на мой погляд, больш цікавая, чым у цяжкой апрацоўцы".

Прэзентацыя акустычнай праграмы адбудзецца 2 траўня ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў. Калі канцэрт будзе добра ўспрыняты публікай, то Znich плануе выдаць праграму, праўда, пакуль невядома, у якасці асобнага альбома ці канцэртнага DVD.

Квіткі на акустычны канцэрт 2 траўня каштуюць 70.000 – 85.000 б.р.

Кропкі продажу:
- пераход ля ДУМа
- пераход ст м “Пл. Я. Коласа”
- каса Палаца ветэранаў

Кантактныя тэлефоны:
8 (029) 671-58-65
8 (029) 254-49-09

Гурт Znich вырашыў працягнуць эксперыменты ў акустыцы і зараз рыхтуе пашыраную праграму. Па словах лідара калектыву Алеся Таболіча, музыкам так спадабалася рэакцыя публікі на іх нядаўні выступ на "Тузіне. Unplugged", што было вырашана паспрабаваць адыграць акустыку для большага кола прыхільнікаў.

"У асноўным, там будзе ўсё тое, што мы не граем у метале. - распавядае пра новую праграму Алесь Таболіч. - Гэта будуць больш фолкавыя падачы. Удзельнічаць у гэтым будуць вакалістка гурта Unia Шуня ды гітарыст гурта "Кліч". Дарэчы, акустычны Znich, у нейкім сэнсе, цікавы. Напрыклад, тая ж песня "Беларусь", якая ўжо прагучала ў акустыцы, на мой погляд, больш цікавая, чым у цяжкой апрацоўцы".

Прэзентацыя акустычнай праграмы адбудзецца 2 траўня ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў. Калі канцэрт будзе добра ўспрыняты публікай, то гурт плануе выдаць праграму, праўда, пакуль невядома, у якасці асобнага альбома ці канцэртнага DVD.

Квіткі на акустычны канцэрт 2 траўня каштуюць 70.000 – 85.000 б.р.

Кропкі продажу:
- пераход ля ДУМа
- пераход ст м “Пл. Я. Коласа”
- каса Палаца ветэранаў

Кантактныя тэлефоны:
8 (029) 671-58-65
8 (029) 254-49-09

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі