Жыхар Вільні пагражаў выкінуць каханую голай праз акно

Ачараваны жанчынай, 54-гадовы Уксас імкнуўся любым коштам дамагчыся яе прыхільнасці, паведамляе DELFI.lt. Ён завальваў жанчыну кветкамі і нават станавіўся на калені з прызнаннямі ў каханні. Аднак калі жанчына яму адмовіла, то мужчына заявіў, што ёй трэба адсекчы галаву і голай выкінуць праз акно.

Гэтыя акалічнасці высветліліся падчас судовага разгляду, праведзенага Віленскім участковым судом. Уксасу прызначылі 1,5 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады. Акрамя таго, яму забаронена на працягу двух гадоў набліжацца да аб'екта свайго кахання, размаўляць з жанчынай і наведваць тыя месцы, якія яна наведвае.

Ён таксама павінен будзе заплаціць пацярпелай матэрыяльную кампенсацыю ў 6000 літаў.

Фота — grandwallpapers.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі