Журналісты Грэцыі пакінулі краіну без навінаў

Ад 6 гадзін раніцы на суткі спынілася навінавае вяшчанне на тэлеканалах і радыё, не абнаўляюцца інфармацыйныя сайты. Прыпыніла працу таксама дзяржаўнае Афінскае агенцтва навінаў, а ў аўторак не выйдуць газеты, перадае РІА "Новости".

Журналісты патрабуюць ад кіраўніцтва СМІ падпісаць калектыўныя працоўныя дамовы, якія значна больш выгадныя для працаўнікоў, чым індывідуальныя кантракты. Асноўнай жа прычынай страйку называецца цяперашні эканамічны крызіс у Грэцыі.

Фота — goodvin.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі