Журналістаў вядучых СМІ Літвы не запрасілі на прэс-тур у Беларусь

У прэс-тур па Беларусі, які праходзіць з 11 па 13 чэрвеня, прыехалі супрацоўнікі Першага балтыйскага тэлеканала, штодзённіка "Литовский курьер", Baltios TV — усё гэта рускамоўныя СМІ Літвы. Прыехалі таксама прадстаўнікі інфармагенцтваў BNS і ELTA.

"Магчыма, іншым вядучым выданням накіроўваліся запрашэнні, проста яны не захацелі паехаць. Але мы не атрымоўвалі запрашэння, калі б атрымалі, то зацікавіліся б, — кажа рэдактар партала ru.delfi.lt Алег Ерафееў. — Можа быць, на іміджавую дзейнасць цяпер вылучаецца менш грошай. Магчыма, і пабаяліся, што незалежныя журналісты крытычна ацэняць тое, што пабачаць, і тур не апраўдае надзеі".

Хаця, як прыгадала Еўрарадыё, мінулы раз DELFI ездзіла ў такі прэс-тур. У рэдакцыі літоўскага штодзённіка "Lietuvos rytas" Еўрарадыё таксама паведамілі, што нічога не ведаюць пра гэты прэс-тур.

Акрамя наведвання аграсядзібаў і прадпрыемстваў, журналісты паўдзельнічаюць у круглым стале па перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і Літвы. Таксама яны з'ездзяць на будаўніцтва беларускай АЭС, да якой у літоўскага боку шмат прэтэнзій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі