Журналіст Еўрарадыё Павел Свярдлоў на волі (фота+відэа)

А 10 раніцы журналіста сустрэлі сваякі, сябры і калегі.

Нагадаем, што Паўла Свярдлова затрымалі раніцай 22 чэрвеня ля пад’езда яго дома, калі ён ішоў на працу. Яго запхнулі ў мікрааўтобус і пратрымалі там некалькі гадзінаў, а па абедзе таго ж дня вельмі хутка асудзілі за дробнае хуліганства. З-за таго, што ў Паўла не было магчымасці паведаміць пра сябе, адвакат і калегі прыехалі, калі суддзя ўжо абвяшчала прысуд.
 
Супраць Паўла сведчылі двое міліцыянтаў. Адзін з іх паведаміў, як знаходзячыся на вуліцы Рафіева, 80, чуў, што Свярдлоў лаяўся па адрасе Лермантава, 80. Аднак такога адраса папросту не існуе. Дый адлегласць паміж гэтымі вуліцамі — кіламетраў 5. Гэтыя супярэчлівыя звесткі не былі ўзятыя пад увагу.

Касацыйную скаргу на прысуд журналіст накіраваў адразу пасля першага спаткання з адвакатам у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 25 чэрвеня. На наступны дзень сваю касацыйную скаргу накіравала і адвакат. Пасяджэнне ў гарадскім судзе было прызначанае на 15.00 29 чэрвеня. Аднак на судзе высветлілася, што скарга Свярдлова за 4 дні так і не дайшла, а таму разгляд справы быў адкладзены.

6 ліпеня касацыйную скаргу ўсё ж разгледзелі, але суддзя Алена Шылько пакінула прысуд без зменаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі