З’езд “Маладых дэмакратаў” праходзіць у Мінску

Па выніках з’езду плануюць падаць дакументы для афіцыйнай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. Папярэдні ўстаноўчы з’езд “Маладых дэмакратаў” прайшоў 29 студзеня 2010 года, але зарэгістраваць арганізацыю не ўдалося.

На мінулым з’ездзе старшынёй арганізацыі абралі Алега Корбана. У 2012 годзе ён вылучаўся на пасаду старшыні АГП, аднак на з’едзе партыі 31 траўня зняў сваю кандыдатуру. Пазней Корбан заявіў пра выхад з АГП і стварыў новую моладзевую арганізацыю “Альтэрнатыва”, зарэгістраваную ў Латвіі.

Абавязкі старшыні “Маладых дэмакратаў” выконвае Зміцер Кавалгін, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі