Затрыманых журналістаў адпусцілі, не знішчаючы відэазапісы

“Пільныя грамадзяне паведамілі ў міліцыю. Да нас падыйшлі праваахоўнікі, іх колькасць павялічылася да 6-7, прыехалі 2-3 аўтамабілі. І ў выніку нас забралі для разбіральніцтва”, — расказвае карэспандэнту Еўрарадыё аператар Васіль Сямашка.

Журналіст таксама паведаміў, што ў пастарунку міліцыянты скапіявалі ўсе відэазапісы для далейшага вывучэння. Яны былі ветлівымі, а на развітанне нават падаравалі ўсім тром журналістам БелаПАН па флікеру.

Нагадаем, здымачная група ў складзе Сяргея Сацюка, Васіля Сямашкі і Ганны Афонінай каля 15-й гадзіны рыхтавала відэасюжэт ля кінатэатра “Кастрычнік”. Прыкладна ў 15.15 журналістаў затрымалі.

Фота Барыса Гарэцкага (БАЖ)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі