Закон аб масавых мерапрыемствах спрабуюць спыніць праз Канстытуцыйны суд

Маецца на ўвазе Закон аб масавых мерапрыемствах, які ў пятніцу быў прыняты Саветам рэспублікі. Як растлумачыў у жывым эфіры Еўрарадыё юрыст руху “За свабоду” Андрэй Сушко, Канстытуцыйны суд мае 5 дзён на тое, каб праверыць новую рэдакцыю закона на адпаведнасць Канстытуцыі і міжнародным нормам. Пасля гэтай праверкі дакумент трапляе на подпіс кіраўніку краіны.

Праваабарончы спадзяюцца, што Канстытуцыйны суд за гэтыя 5 дзён здолее вынесці справядлівае заключэнне пра новы Закон аб масавых мерапрыемствах. Такім чынам, яны спадзяюцца перадухіліць увядзенне гэтага дакумента. Нагадаем, што згодна з новым папраўкамі грамадзяне не маюць права ладзіць флэшмобы і абвяшчаць у інтэрнэце пра акцыю, на якую не атрымалі дазвол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі