За паўгода існавання суд ЕўрАзЭС не разгледзеў ніводнай справы

Чырвоны будынак на Кірава, 5 у Мінску, дзе раней размяшчаўся Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, а яшчэ раней гарадская гімназія, ад пачатку году займае суд Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Еўрарадыё паспрабавала высветліць, чым займаецца новая структура, аднак падчас неаднаразовых візітаў заспець нейкую адказную асобу ў гэтым прыгожым будынку не атрымалася.

На дапамогу прыйшоў сайт установы. Аказалася, што першую справу суд ЕўрАзЭС пачне разглядаць толькі на наступным тыдні. Вугальная кампанія “Паўднёвы Кузбас” аспрэчвае некаторыя палажэнні Мытнага саюза.

Палітолаг-міжнароднік Раман Якаўлеўскі расказвае Еўрарадыё, што сур’ёзныя справы, як правіла, вырашаюцца зусім не ў судах.

“На сённяшні дзень больш практыкуецца несудовая практыка. Усё вырашаюць кіраўнікі. Вось, напрыклад, Пуцін у Мінск прыязджаў. І там вырашаліся пытанні, якія ў прававых дзяржавах, на маю думку, у судах вырашаюцца. А тут усё па паняццях”.

120620 Pilecki Eurazes.mp3

Як неафіцыйна расказалі Еўрарадыё супрацоўнікі суда ЕўрАзЭС, установа пакуль нават прэс-сакратара не мае, а побач з працоўнымі кабінетамі працягваецца рамонт. Тым не менш усярэдзіне будынак выглядае дыхтоўна — усё навюткае. Ля ўваходу перыядычна паркуюцца дарагія аўтамабілі.

“Гаворка аб тым, што адбываецца падрыхтоўка да эканамічнага саюза. Эканамічны саюз — гэта калі з’яўляюцца наддзяржаўныя органы. Калі яны прымаюць адзіныя пастановы для ўсіх сябраў, што ўваходзяць у саюз. Натуральна, што і суд павінен быць гаспадарчы”, — расказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.

Дарэчы, у штат суда ЕўрАзЭС уваходзіць больш за 30 чалавек, з іх 8 суддзяў. І гэта не адзіная падобная структура ў Беларусі: ёсць яшчэ Эканамічны суд СНД. На чэрвень там прызначаны таксама разгляд толькі адной справы. Суд мусіць вырашыць, як правільна разумець “2 пункт 2 артыкула адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці СНД”.

“На сённяшні дзень больш практыкуецца несудовая практыка. Усё вырашаюць кіраўнікі. Вось, напрыклад, Пуцін у Мінск прыязджаў. І там вырашаліся пытанні, якія ў прававых дзяржавах, на маю думку, у судах вырашаюцца. А тут усё па паняццях”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі