За "Кальмары" "Пад піва" давядзецца заплаціць

Бярозаўскі гурт “Кальмары” нарэшце выдаў сваю дэбютную пласцінку. Альбом, які атрымаў назву "Пад піва", і да якога музыкі ішлі ўсе пяць гадоў існавання, утрымлівае 11 кампазіцый ды 3 бонус-трэкі. Агульнай канцэпцыяй дыска стала магчымасць "слухаць яго седзячы на канапе з бутэлькай піва, усміхацца і ні пра што не думаць". Вось толькі набыць "Пад піва" пакуль немагчыма, бо ў крамы ён яшчэ не паступаў, а ў інтэрнэт яго выкладуць не хутка.

"Калі б мы выклалі яго ў сеціва, то дыск наўрад ці хто-небудзь бы набыў. Хіба, толькі для ўласнай калекцыі, - тлумачыць лідар гурта Сяргей Машковіч. – Вядома, мы яго выкладзем у інэт, але гэта ўжо будзе нашмат пазней. Спачатку паглядзім, як будзе ўвогуле ісці продаж".

Хутка дыск з'явіцца ў музычных крамах, а пакуль самым нецярплівым музыкі прапануюць шукаць яго на мінскіх канцэртах. Напрыклад, падчас выступу B:N ды IQ48 ужо 19 красавіка ў клубе Re:Public. На дыску намаляваны вялікі кальмар, які і закліканы сведчыць пра тое, што гэты альбом найбольш пасуе праслухоўванню менавіта "Пад піва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі