З-за здымкаў расталага маргарыну магілёвец можа страціць працу

Пасля гэтага ў яго пачаліся праблемы на працы. Вось што ён распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё.

Уладзімір Трызуноў: “Мяне проста падставілі. У панядзелак мяне выклікала мой майстар і сказала, што я павінен выйсці на працу ў сераду, у мой выходны дзень. Бо грузчык запіў і няма каму працаваць. Я так і зрабіў, у сераду прыйшоў на працу, адпрацаваў дзве гадзіны, пасля гэтага мяне выклікалі ў кабінет дырэктара і прымусілі напісаць тлумачальную наконт таго, дзе я быў у аўторак”. 

Майстар свой загад наконт працы ў выходны не пацвердзіла. Таму Уладзіміру Трызунову залічаны прагул. Цяпер яму могуць прапанаваць звольніцца на ўласнае жаданне.

Нагадаем, што на магілёўскім хлебакамбінаце №4 растаў і расцёкся па падлозе маргарын, якога набылі зашмат, не ўлічыўшы памераў лядоўняў на прадпрыемстве. Працаўнікоў хлебакамбіната змусілі збіраць яго і зноў замарожваць. З яго, нібыта, пяклі печыва. Ці выкарыстоўваецца гэты маргарын надалей – невядома.

Уладзімір Трызуноў плануе звярнуцца па дапамогу да юрыстаў і ў прафсаюз.

Фота - belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі