З 1 красавіка базавая велічыня ў Беларусі складае 100 тысяч рублёў

Базавая велічыня ў Беларусі з’яўляецца ўніверсальнай меркай для рознага кшталту плацяжоў. Да яе прывязаны і памеры сацыяльных выплат, напрыклад дапамог і стыпендый, і рознага кшталту штрафы, а таксама стаўкі дзяржаўнай пошліны і арэнднай платы.

Апрача таго, 1 красавіка ўводзіцца базавая арэндная велічыня, якая ў бліжэйшыя 12 месяцаў (да 1 красавіка 2013 года) будзе складаць 54 тысячы рублёў, нагадвае БелаПАН.

Раней стаўка арэнднай платы была прывязана да базавай велічыні. Цяпер памер базавай арэнднай велічыні будзе штогод вызначацца Саветам міністраў з улікам гадавога ўзроўню інфляцыі і будзе прымяняцца штогод з 1 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі