Яшчэ адзін следчы можа апынуцца ў "чорным спісе" Еўрасаюза

26 студзеня бацькоў прэс-сакратара "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" Уладзіміра Кумца і яго самога выклікаюць на допыт у Фрунзенскі РАУС. Нагодай стала крымінальная справа супраць яго брата Антона.

У мінулым лістападзе Кумец абвясціў, што ў кастрычніку пад ціскам і пагрозамі ён быў вымушаны падпісаць дакумент пра супрацоўніцтва з КДБ. І вось нядаўна стала вядома, што закрытую крымінальную справу на Антона Кумца па артыкуле 186 К0К (пагроза забойствам) зноўку адчыняюць. Уладзімір Кумец мяркуе, што гэтак улады адрэагавалі на яго прызнанне аб вярбоўцы КДБ. Па словах Кумца, калі ціск працягнецца, то ён звернецца ў Еўракамісію з просьбай унесці следчага Дзяніса Сарканса ў "спіс неўязных" Еўрасаюза.

Дарэчы, у мінулым сакавіку рэктара Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Тамару Алпееву ўнеслі ў чорны спіс пасля звароту адлічанага з 5-га курса Уладзіміра Кумца. Такім чынам, падобны вопыт камунікацыі з органамі ЕС у актывіста ўжо ёсць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі