Яшчэ адна адстаўка генерала: на гэты раз у памежным камітэце

Ён быў намеснікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і кадравага забеспячэння. Гарбаценку звольнілі з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Адпаведны ўказ 1 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Генерал-маёр Віктар Вягера вызвалены ад пасады намесніка старшыні КДБ

Васіль Гарбаценка нарадзіўся ў 1957 годзе ў Іркуцкай вобласці Расіі. Ён скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную Чырвонасцяжную вучэльню КГБ СССР і Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. З 1991 года ён служыў у органах памежнай службы Беларусі, спачатку ў Брэсце. Начальнікам упраўлення ідэалагічнай працы Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў стаў у 2003 годзе. У 2006-2010 гадах працаваў на дыпламатычнай працы ў Маскве, а пасля вярнуўся на пасаду ў Дзяржаўны памежны камітэт. У 2011 годзе ён атрымаў званне генерал-маёра.

Фота — БЕЛТА, vb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі