Японцы вынайшлі прынтар, які сцірае тэкст на паперы

Адзін з іх капіюе і друкуе дакументы, другі — сцірае непатрэбны тэкст старога дакумента і вяртае паперы яе першапачатковы выгляд. Перад гэтым прынтар можа адсканаваць тэкст і адправіць яго ў памяць кампутара.

Як адзначае РІА "Новости", гэты прынтар друкуе адмысловымі чарніламі, якія пасля можна сцерці. У выніку, адзін і той жа аркуш паперы можна выкарыстаць шмат разоў.

Сістэма апаратаў Loops дазваляе эканоміць да 80% паперы і разлічана на прадпрыемствы, фірмы, якія зацікаўленыя ў эканоміі сродкаў. Мяркуецца, што навінка з'явіцца на японскім рынку ўжо ў лютым 2012 года. Яна будзе каштаваць каля 17 тысяч долараў.