Янукевіч: За новы офіс плацім больш за дзве тысячы еўра

Прэзентацыі новай ўправы Партыі БНФ яшчэ не было, але ўчора ў ім адбылася першая прэс-канферэнцыя, 110810 JanukevichS.mp3
Еўрарадыё: Як атрымался знайсці гэтае памяшканне? На якіх умовах?  Для вас яно больш выгаднае, чым ранейшае?

Янукевіч: Знайсці яго было складана. Мы праглядалі вельмі шмат варыянтаў, і былі значна лепшыя, чым гэты офіс, і чым колішняя наша сядзіба на Машэрава, 8. Аднак у апошні момант уласнікі адмаўляліся, тлумачачы гэта рознымі прычынамі. Тут таксама да апошняга моманту былі сумневы, што ўласнік пагодзіцца, аднак, трэба аддаць яму належнае і падзякаваць, была згода і атрымалася заключыць дамову арэнды. Кошт арэнды камерцыйны, агулам атрымліваецца сума троху меншая, чым была за ранейшае памяшканне, аднак і само памяшканне троху меншае.

Еўрарадыё: А якая гэта сума за месяц?

Янукевіч: Мы палічылі, але гэта з’яўляецца такой камерцыйнай таямніцай... Магу сказаць, што прыкладна разам з камунальнымі плацяжамі і з іншымі плацяжамі на ўтрыманне будынку будзе выходзіць троху больш за дзве тысячы еўра за месяц.

Еўрарадыё: Як вы там абжыліся, ці расставілі ўсе рэчы са старога офісу?

Янукевіч: Усе рэчы яшчэ не расставілі. Відаць, што некаторыя рэчы тут, у новым офісе, сябе не знойдуць, некаторыя новыя будуць з’яўляцца. Аднак самыя важныя, знакавыя, такія як стойка нашых дзяжурных, авальны стол, як паліцы з выставы, працоўныя камп’ютары, ксеракс — ужо свае месцы знайшлі. Таксама як і стол старшыні... Ужо офіс знаходзіцца ў цалкам працоўным стане, але прэзентацыю будзем рабіць 25-га жніўня, да гэтага часу, думаю, навядзем поўны марафет.

Еўрарадыё: У новым офісе сваё месца знайшлі нават дзверы ад управы на Машэрава, 8, а ці знойдзе недзе сваё месца бел-чырвона-белы сцяг?

Янукевіч: Ёсць у планах вывесіць сцяг, мы цяпер розныя варыянты разглядаем: або гэта будзе, як мы спадзяемся, над ганкам, або, магчыма, каля нашага акна...

Еўрарадыё: Ёсць нейкія перашкоды, для гэтага трэба нейкі дазвол?

Янукевіч: Сам будынак — гэта таварыства ўласнікаў, і пытанні эксплуатацыі вырашаюцца з агульнай згоды гэтых уласнікаў. Я думаю, што нейкі варыянт мы дакладна знойдзем.

Еўрарадыё: Хто цяпер вашы суседзі? Раней была крама “Крышталь” і акадэмія МУС, а хто цяпер?

Янукевіч: На нашым паверсе — шэраг камерцыйных фірм, дызайнерская фірма ёсць. Недалёка ад нас польскае консульства і крама “Мілавіца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі