Як у Мінску аднавілі царкву Святога Духа 1636 года (фотафакт)

У Мінску завяршаюцца працы па аднаўленні царквы Святога
Духа на плошчы Свабоды. Храм быў узведзены ў 1636 годзе і ўзарваны камуністамі
ў 1930-х. Цяпер у новым будынку размесціцца Канцэртная зала дзіцячай філармоніі
“Верхні горад”, а адміністрацыя Кастрычніцкага раёна будзе праводзіць шлюбныя
цырымоніі. Чакаецца, што храм, які пачалі будаваць у мінулым годзе, адчыніцца
ўжо ў дзень горада – 10 верасня. У гэты дзень у гістарычным будынку ажэняцца
дзевяць пар з кожнага раёна сталіцы.

А вось так царква выглядала ў XVII стагоддзі.