Як склаўся лёс палітвязняў?

“Я па-ранейшаму займаюся “Маладым Фронтам”. З’яўляюся намеснікам старшыні гэтай арганізацыі. Паралельна пішу ў розныя СМІ, і ў “Нашу Ніву”, і ў “Твой Стыль”. Рамеснікам зарэгістраваны, таму яшчэ тое-сёе раблю”, — расказвае Алесь Кіркевіч, які 19 снежня 2010 года на пратэсты ў Мінск прыехаў з Гродна.

121220_pilecki_dekabristy.mp3

Суд прыгаварыў Кіркевіча да чатырох гадоў зняволення. За кратамі ён правёў паўгода і быў памілаваны Лукашэнкам. Кіркевіч кажа, што мог бы з’ехаць з Беларусі, але не хоча гэтага рабіць.

Іншае рашэнне прынялі Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Алег Федаркевіч, Яўген Сакрэт, Уладзімір Лобан. Усе яны вучацца альбо працуюць за межамі Беларусі, не асабліва ангажуючыся ў палітыку. Збольшага ў Варшаве жыве і гісторык Дзмітрый Дрозд. Гучна прагрымелі ад’езды ў Польшчу і Вялікабрытанію Андрэя Саннікава, Аляксандра Атрошчанкава, Дзмітрыя Бандарэнкі.

Маладафронтавец Уладзь Яроменак, якога судзілі разам з Андрэем Саннікавым, за мяжу вырашыў не ехаць. З аднаго боку, перашкаджае прэвентыўны нагляд, які скончыцца толькі ў сакавіку, а з іншага — хлопец проста не хоча эміграваць. Працуе звычайным грузчыкам у адной з прыватных фірм.

“Працую грузчыкам. Пасля таго, як з мяне будзе зняты прэвентыўны нагляд, збіраюся працягнуць навучанне. Дыстанцыйна, альбо завочна, бо не хачу з’язджаць з Беларусі”.

Уладзь расказвае, што калегі па працы ўжо ведаюць пра яго прыгоды двухгадовай даўніны. Ставяцца нейтральна. У наступным годзе хлопец хоча паступіць у Віленскі педагагічны універсітэт. Мяркуе, што ў беларускі яго не возьмуць.

Не з’ехаў з Беларусі і Мікіта Ліхавід, які шмат для каго стаў прыкладам мужнасці вясной 2011 года. Цяпер ён працуе ў праваабарончай арганізацыі “Платформа”, абараняе правы зняволеных. Размаўляем з ім акурат падчас перапынку ў судзе, на якім прысутнічае Мікіта. Ён гаворыць, што пасля падтрымкі, якую адчуў у калоніі, проста абавязаны дапамагаць гэтым людзям.

“Сутыкнуўшыся з гэтым на ўласным досведзе, я зразумеў, што так далей працягвацца не можа. І калі не біць у гэтую сцяну, то яна сама па сабе не разбурыцца. Таму я вырашыў усе сілы аддаць абароне людзей, якія ў свой час прынялі мяне ў свой дом і вельмі моцна дапамаглі”.


У цэнтры ўвагі застаюцца Наста Палажанка, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Сяргей Вазняк, Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Фядута, працягвае пісаць Ірына Халіп. Менш вядомыя “дзекабрысты” застаюцца ў цені. Праваабаронцы гавораць, што пасля вызвалення шмат хто з іх вярнуўся да свайго звычайнага жыцця, спыніўшы кантакты з былымі сябрамі па няшчасці.

А 5 чалавек яшчэ за кратамі — экс-кандыдат Мікалай Статкевіч, маладафронтаўцы Дзмітрый Дашкевіч і Эдуард Лобаў, сустаршыня БХД Павел Севярынец і Васіль Парфянкоў, які трапіў за краты другі раз, парушыўшы правілы прэвентыўнага нагляду.

“Працую грузчыкам. Пасля таго, як з мяне будзе зняты прэвентыўны нагляд, збіраюся працягнуць навучанне. Дыстанцыйна, альбо завочна, бо не хачу з’язджаць з Беларусі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі