Як беларускага апазіцыянера здымалі з цягніка (відэа)

Увечары 14 кастрычніка на беларускай памежнай чыгуначнай станцыі з цягніка Чарнігаў — Гомель быў зняты Уладзімір Сякерка, кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". Спачатку памежнікі не маглі патлумачыць, чаму здымаюць Сякерку, яны затрымалі на 20 хвілін цягнік. Пасля апазіцыянеру паведамілі, што маюць прэтэнзіі да яго пашпарта, з якім ён, дарэчы, неаднаразова выязджаў за мяжу. Пасля асабістага агляду прэтэнзіі зніклі і ўначы Уладзіміра Сякерку пасадзілі на цягнік, на якім ён да раніцы дабраўся да Гомеля.

Відэа зняцця апазіцыянера з цягніка выклаў сайт odsgomel.org.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі