Выбары ў Палату прадстаўнікоў могуць правесці ў красавіку 2012 года?

Пра гэта паведамляе расійская газета "КоммерсантЪ" са спасылкай на крыніцы ў Палаце прадстаўнікоў. Датэрміновыя выбары нібыта ладзяцца, каб пазбегнуць ціску Захаду, які патрабуе ад афіцыйнага Мінску дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства.

Незалежныя эксперты лічаць, што ў выпадку пераносу выбараў беларускія ўлады яшчэ больш павялічаць цяперашнюю палітычную ізаляцыю.

У Цэнтравыбаркаме ад інфармацыі пра меркаваны перанос выбараў пакуль адмаўляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі