Вярхоўны суд не дазволіў Мілінкевічу стаць кандыдатам у дэпутаты

Нагадаем, што лідар руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч абскарджваў рашэнне выбарчай камісіі, якая не зарэгістравала яго кандыдатам у дэпутаты. Папярэдне палітык спрабаваў абскардзіць адмову ў ЦВК, але той стаў на бок акруговай камісіі.

Паседжанне ў Вярхоўным судзе была для Мілінкевіча апошняй магчымасцю атрымаць дэпутацкі мандат. Нагадаем, што акруговая камісія знайшла зашмат несапраўдных подпісаў у падпісных лістах за вылучэнне Мілінкевіча ў кандыдаты.

Цяпер палітык будзе выступаць толькі як давераная асоба кандыдатаў у дэпутаты. Як адзначае Радыё "Свабода", 50 кандыдатаў запрасілі Мілінкевіча ў свае каманды.

Фота — era.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі