Віленскія беларусы судзяцца з літоўскім Мінюстам за Бяляцкага

Як паведамляе партал DELFI, нагодай стала перададзеная Беларусі інфармацыя пра банкаўскія рахункі праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Арганізацыя просіць суд абавязаць Мінюст адклікаць гэтую інфармацыю. Таксама асацыяцыя просіць кампенсаваць матэрыяльную і маральную шкода. Матэрыяльная шкода ацэненая ў 2600 літаў (1000 долараў), маральная — 1000 літаў (крыху менш за 400 долараў). Суд прыме рашэнне па гэтай справе 5 сакавіка.

Нагадаем, што Бяляцкага асудзілі нібыта за ўтойванне падаткаў на 4,5 года турмы з канфіскацыяй маёмасці. Падставай сталі банкаўскія звесткі, якія перадалі чыноўнікі Літвы і Польшчы. Гэтыя краіны папрасілі прабачэння ў сваякоў праваабаронцы. Абедзве краіны сцвярджалі, што афіцыйны Мінск скарыстаўся дамовай аб прававой дапамозе, а яны не ведалі, што запытваюцца звесткі аб праваабаронцы.

Акрамя таго, Мінюст Літвы летась заявіў, што перададзеныя звесткі не могуць лічыцца доказамі ў судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі