Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Маямі

26 сакавіка ў матчы чацвёртага круга, які доўжыўся амаль 3 гадзіны, Азаранка неверагоднымі высілкамі выйграла ў славачкі Дамінікі Цыбулкавай — 1:6, 7:6, 7:5.

У першым сэце Азаранка змагла ўзяць ачко толькі пры ліку 0:5, адзначае БелаПАН. У другім яна прайгравала 0:4, затым узяла гейм на сваёй падачы і адыграла адзін брэйк. Але Цыбулкава зарабіла яшчэ адно ачко на падачы суперніцы і павяла 5:2. Наступныя чатыры геймы засталіся за Азаранку — 6:5. Аднак яна аддала сваю падачу, выйграўшы ўсяго адзін розыгрыш, і справа дайшла да тай-брэйку.

Наступнай саперніцай першай ракеткі свету будзе францужанка Марыён Барталі.

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі