Віктар Івашкевіч хоча падаць у суд на БТ

У сюжэце сцвярджалася, што на падрыхтоўку і правядзенне Народнага сходу Івашкевіч прасіў грант у памеры 340 тысяч долараў. Заяўку на атрыманне грошай арганізатар Народнага сходу быцам бы накіраваў на імя дырэктара фонду Маршала. Сам актывіст у каментары Еўрарадыё патлумачыў, што мяркуе абвінаваціць БТ у паклёпе.

Івашкевіч: "У сюжэце па тэлебачанні сцвярджаецца, што я атрымаў 300 з нечым тысяч долараў ад кагосьці. Калі я іх атрымаў, я павінен па іх заплаціць падаткі. Калі яны сцвярджаюць, што я атрымаў, то яны сцвярджаюць, што я ўхіліўся ад выплаты падаткаў. Такім чынам, абвінавачваюць мяне ў здзяйсненні крымінальнага злачынства".

Івашкевіч плануе сёння параіцца з юрыстамі і падаваць у суд на Белтэларадыёкампанію. Актывіст кажа, што ён мае відэазапіс праграмы, які можа паказаць на судовым працэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі