"Вигма" агучыла Топ-25 продажу беларускіх рэлізаў за 2011 год

"Вигма" надрукавала ТОП-25 беларускіх музычных рэлізаў, які быў складзены паводле адгрузак са складу кампаніі. Агулам за 2011 год было выдадзена 46 дыскаў гэта 41 альбом і 5 складанак, а прададзена было больш за 10 тысяч асобнікаў.

"У асноўным гэта, зразумела, за канец года, бо раней мы менш дыскаў выдавалі, - распавядае маркетолаг кампаніі Сяргей Рудовіч. - Так што ў наступным годзе прададзім больш. Калі казаць пра найбольш прадаваемы, то размова можа весціся пра 2-3 тысячы асобнікаў".

Лідарам рэйтынгу стала складанка "Прэм'ер Тузін 2011", якую выдалі ў верасні мінулага году. Наступныя тры месцы занялі складанка "Белорусский сезон" і выканаўцы Сяргей Славянскі ды Аляксандр Саладуха з альбомамі "Жена" і "Берега" адпаведна. Альбом Троіцы "Зімачка", якому шматлікія крытыкі прадракаюць званне лепшага альбома года, спыніўся на пятай пазіцыі.

Цікава, што прадстаўнікі беларускай эстрады займаюць толькі 12 пазіцый у спісе з 25-ці, 6 з якіх знаходзяцца ў першай дзесятцы. Астатнія месцы размеркаваныя паміж рокерамі. У Топ-25 трапілі альбомы Аляксея Шадзько (9), THE UNB (10), "РСП" (11), Re1ikt (13), PARTYZONE (15), дэбютнік Akute "Дзевачкі і космас" (19), і альбом праекта POMIDOR/OFF (16), які выйшаў перад самым новым годам.

ТОП-25 продажу беларускіх музычных рэлізаў ад кампаніі “Вигма” за 2011 год:

1    «Прэм’ер Тузін 2011» (сборник)    15.09.2011
2    «Белорусский сезон» (сборник)    24.11.2011
3    Сергей Славянский «Жена»     07.07.2011
4    Александр Солодуха «Берега»    01.12.2011
5    ТРОIЦА «Зімачка»    06.04.2011
6    Алеся «Одна ночь в Минске»    16.06.2011
7    Саша Нэмо «Парни из провинции»    10.02.2011
8    AURA "Aura"    14.06.2011
9    Алексей Шедько «Только бы не было холодно …»    04.10.2011
10    THE UNB «Д'Урбан. Истории из жизни»    27.05.2011
11    Разбітае сэрца пацана «Не налівай»    23.03.2011
12    EIHELSTRAAT «Твой андеграунд (forever)»    19.11.2011
13    Re1ikt «Рэкі прабілі лёд»    11.10.2011
14    Николай Тимошенков «Пой, душа!»    11.07.2011
15    PARTYZONE «Падаць i  узлятаць»    02.06.2011
16    POMIDOR/OFF «Патас/Попс/Прапаганда»    05.12.2011
17    Песняры «Шчаслiвасць»    08.02.2011
18    Вожык «У вiры падзей»    31.08.2011
19    Akute «Дзевачкі і космас»    17.06.2011
20    Любо-Дорого «Все будет хорошо!»    08.06.2011
21    IQ48 «HVR»    24.10.2011
22    THE TOOBES «My generation»    29.11.2011
23    Алексей Ром «Облака крылатые»    13.10.2011
24    Анатолий Ярмоленко «Сваяк»    2010 год
25    Песняры «Песни Олега Молчана»    2009 год

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі