Варламава пакідаюць за кратамі да канца лістапада?

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Следчым камітэце.

Супрацоўніца камітэта: “Тэрмін расследавання па справе Варламава падоўжаны да 19 лістапада. Колькі будзе працягвацца следства, столькі працягваецца тэрмін утрымання пад вартай, пакуль не зменіцца мера ўтрымання”.

Пакуль меру ўтрымання для Варламава не змянілі, ён застаецца пад вартай. Нагадаем, што мадэльера змясцілі пад варту летась 20 траўня. Ён знаходзіцца за кратамі ўжо год і два месяцы.

Апошні раз тэрмін утрымання пад вартай падоўжылі да 20 жніўня. А максімум да суда пад вартай могуць трымаць 18 месяцаў з дазволу генпракурора ці яго намесніка. Такая мера ўтрымання ўжываецца для абвінавачаных у цяжіх ці асабліва цяжкіх злачынствах.

Варламава вінавацяць у “махлярстве ў асабліва буйным памеры”, што лічыцца цяжкім злачынствам.

фота: gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі