Ва Украіне перавярнуўся аўтобус з пілігрымамі, 14 чалавек загінулі

ДТЗ адбылося на аўтадарозе Кіеў-Чарнігаў-Новыя Ярылавічы ў Чарнігаўскай вобласці, інфармуе БЕЛТА. Перавярнуўся пасажырскі аўтобус Scania, які перавозіў расійскіх грамадзян.

У аўтобусе ехалі паломнікі. Яны падарожнічалі па святых месцах. Аўтобус выехаў з Вялікіх Лук Пскоўскай вобласці.

Мяркуецца, кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на левую ўзбочыну, з-за чаго аўтобус перакуліўся.

Усяго было 45 пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі