Ва Угандзе знікла зборная Эрытрэі па футболе
Гэта 17 гульцоў і лекар каманды.
Па версіі эрытрэйскіх апазіцыянераў, яны схаваліся ў чужой краіне ў надзеі атрымаць палітычны прытулак. Як інфармуе ВВС, каманда брала ўдзел у турніры, які праводзіцца Саюзам футбольных асацыяцый Усходняй і Цэнтральнай Афрыкі.
У 2009 годзе 13 футбалістаў зборнай Эрытрэі па футболе зніклі пасля пройгрышу на рэгіянальным турніры ў Кеніі.
Па звестках ААН, не толькі футбалісты, але і сотні звычайных грамадзян Эрытрэі збягаюць з краіны кожны месяц. Назіральнікі бачыць прычыны гэтага ў рэпрэсіўнай палітыцы ўрада, галечы і ўсеагульнай вайсковай павіннасці.
Улады Эрытрэі абвяргаюць абвінавачванні і заяўляюць, што ААН скажае факты.
Фота — f5.ru