Ужо месяц ідзе закрыты суд над былым намеснікам міністра ўнутраных спраў

"Калі скончыцца судовае следства, пакуль сказаць складана.. Працэс закрыты. Але, магчыма, мы агучым выніковую частку альбо правядзем невялікі брыфінг. Яшчэ не думалі пра гэта", — паведамілі Радыё Свабода ў Вярхоўным Судзе.

Каго выклікаюць у якасці сведак, невядома.

Нагадаем, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень быў арыштаваны ў снежні 2011 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай. Следства сцвярджае, што Полудзень сістэматычна і доўгі час атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі