У распаўсюджанай заяве таксама падкрэсліваюцца, што эканамічныя санкцыі, накіраваныя супраць Беларусі, будуць мець "негатыўныя наступствы, найперш для простых грамадзян", паведамляе сайт Савета міністраў нашай краіны.
Нагадаем, 24 лютага сумесную заяву супраць санкцый прынялі кіраўнікі Беларусі і Расіі. У ёй адзначалася, што "магчымасці ўжывання эканамічных абмежаванняў у дачыненні Рэспублікі Беларусь" з боку ЕС і ЗША недапушчальныя.
Пытанне пра эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі будзе разглядацца на паседжанні Савета міністраў замежных спраў ЕС у канцы сакавіка.