Унікальная выстава жывых матылькоў адкрылася ў Брэсце (фота)

Цягам 2 месяцаў на ёй будзе прадстаўлена каля 50 відаў матылькоў. Пра дакладную колькасць асобінаў не могуць паведаміць нават арганізатары — увесь гэты час "экспанаты" будуць абнаўляцца. Гэта звязана з непрацяглым часам іх жыцця (прыкладна — 3-4 дні).


Самы экзатычны "экспанат" — матылёк, які трапіў у "Кнігу рекордаў Гінеса" з-за сваіх памераў.  Аднак, са словаў кандыдата біалагічных навук — кансультанта выставы Анатоля Кулака, матылёк пакуль яшчэ "спіць".

Кулак: "Гутарка ідзе пра павіна вока атлас. Гэта самы вялікі матылёк у свеце. У асобінаў-рэкардсменаў адлегласць ад крыла да крыла можа дасягаць да 30 сантыметраў (гэта як кніга!). Але звычайна яны вырастаюць да 20-25 сантыметраў".

Як таксама адзначыў Анатоль Кулак, унікальнасць выставы у яе маштабах: штодня брэстаўчане змогуць пабачыць ад 70 да 100 матылькоў. Іх перараджэнню з кукалак спрыяюць добрыя ўмовы штучнага наваколля "Зімовага саду". У падобных выставах у іншых гарадах Беларусі матылькі могуць знаходзіцца ў стане анабіёзу да паўгода.

Выстава "Жывыя матылькі" будзе працаваць да 21 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі