Уладзімір Пуцін даў Жэрару Дэпардзьё расійскае грамадзянства

Як адзначае interfax.by, Пуцін яшчэ 20 снежня на вялікай прэс-канферэнцыі ў Маскве заявіў, што французскаму акцёру гарантаваны станоўчы адказ. "Калі Жэрар сапраўды жадае мець ці від на жыхарства ў Расіі, ці расійскі пашпарт, то будзем лічыць, што гэта пытанне вырашанае, і вырашанае станоўча", — заявіў расійскі кіраўнік.

Нагадаем, што Дэпардзьё пратэстуе супраць запланаванага павышэння падаткаў. Французскі ўрад меркаваў прызначыць падатак у 75% для самых багатых французаў. Акцёр у знак пратэсту з'ехаў у Бельгію: там падатак складае 50% ад прыбытку.

Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі