Улады Расіі змагаюцца з вулічнымі акцыямі апазіцыі вялізнымі штрафамі

Максімальны штраф для грамадзян павялічаны да 300 тысяч рублёў (да 10 тысяч долараў!), для службовых асобаў — да 600 тысяч расійскіх рублёў.

Як паведамляе РІА "Новости", штраф будзе накладацца за парушэнне заканадаўства аб сходах, мітынгах, дэманстрацыях, шэсцях і пікетаваннях.

Эксперты ўжо выказаліся, што закон можа стаць "стрымліваючым фактарам для радыкальна настроеных групаў".

Нагадаем, у Маскве і іншых гарадах Расіі працягваюцца вулічныя акцыі апазіцыі, якая пратэстуе супраць вяртання да ўлады Уладзіміра Пуціна, патрабуе новых, справядлівых выбараў і вызвалення палітзняволеных. Бліжэйшая масавая акцыя запланаваная на 12 чэрвеня.

Падрабязна пра сумы новых штрафаў можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі