У Кітаі арыштоўваюць тых, хто баіцца канца свету

Як адзначае РБК, каля траціны затрыманых — прыхільнікі хрысціянскай секты "Бог усемагутны". Удзельнікі гэтага рэлігійнага аб'яднання перакананыя, што 21 снежня згасне Сонца.

Кітайскія ўлады вінавацяць затрыманых у распаўсюдзе заведама ілжывых чутак. Прыхільнікі хуткага канца свету прапагандавалі свае погляды адкрыта, а некаторыя з іх нават выкарыстоўвалі гучнагаварыцелі.

Фота — oko.by