Украінскія парламентары адклікаюць галасы з-пад "моўнага закону"

Пра гэта са спасылкай на народную дэпутатку Лесю Арабец паведамляе агенцтва УНІАН.

Акцыя пратэсту супраць скандальнага закону "Пра асновы дзяржаўнай моўнай палітыкі" пачалася ў аўторак з таго, што некалькі дэпутатаў ад апазіцыі абвясцілі галадоўку пад Украінскім домам. У сераду неаднаразова адбываліся сутычкі паміж праваахоўнікамі і пратэстоўцамі.

У чацвер зранку стала вядома, што чатыры чальцы фракцыі Народнай партыі адклікалі свае галасы з-пад "моўнага закону", прынятага 3 ліпеня. Кацярына Вашчук, Сяргей Церашчук, Васіль Шпак і Васіль Чэрній напісалі заявы на імя старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Уладзіміра Літвіна.

Таксама раней свой голас адклікаў намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Мікалай Таменка: яго карткай галасаваў, як выявілася, іншы народны дэпутат. Свой голас адклікаў дэпутат Ігар Паліца, бо ў момант галасавання знаходзіўся за мяжой.

Таксама зрабілі адпаведныя заявы тры дэпутата ад Партыі рэгіёнаў — Арэст Муц, Пятро Пісарчук і Васіль Чудноў, і дэпутат ад Народнай партыі Мікалай Шаршун.

Фота — unian.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі