Украінскія чыгуначнікі рыхтуюць маштабную акцыю пратэсту на панядзелак

На 10 верасня работнікі чыгункі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяй прызначылі пікетаванне будынка Міністэрства інфраструктуры ў Кіеве. Як паведамляе interfax.by, яны пратэстуюць супраць рэструктурызацыі "Укрзалізныцы", якую лічаць злачыннай.

Чыгуначнікі патрабуюць спыніць прытоеную прыватызацыю чыгункі, вярнуць даступныя начныя цягнікі, забеспячыць належныя ўмова працы для рабочых. Таксама пікетчыкі звяртаюць увагу грамадскасці на вялізны ўзровень карупцыі, раскраданне бюджэтных сродкаў і некампетэнтнае кіраўніцтва на чыгунцы. Удзельнікі акцыі хочуць сустрэцца з прэм'ер-міністрам Мікалаем Азаравым і віцэ-прэм'ерам — міністрам інфраструктуры Барысам Калеснікавым.

Паводле звестак арганізатараў, чыгуначнікам з Харкава пагражае кіраўніцтва мясцовай чыгункі. У адказ пікетоўцы заявілі, што спыняць аўтамабільны ці чыгуначны рух, пакуль калегі з Харкава не далучацца да акцыі.

Фота — fotka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі