Украінцы паставілі Януковіча і Лукашэнку разам з Гітлерам і Сталіным (фота)
У Кіеве працягваюцца акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў.
Падчас пратэстаў з'явіўся банэр, на якім прэзідэнта Украіны прыраўналі да Лукашэнкі, Гітлера і Сталіна, паведамляе сайт comments.ua.
Акцыі ладзяць апазіцыйныя партыі — "Бацькаўшчына", "УДАР" і "Свабода". Апазіцыянеры заяўляюць, што ў іх скралі галасы як па партыйных спісах, так і ў кандыдатаў гэтых партый на мажарытарных акругах.
Кіраўнікі трох партый ужо заявілі, што не выключаюць адмову ад удзелу ў працы Вярхоўнай Рады. Калі ва ўкраінскім парламенце застанецца менш за 300 дэпутатаў з 450, то такі парламент згодна з заканадаўствам не зможа працягнуць сваю працу. У такім выпадку апазіцыянеры спадзяюцца на новыя выбары.
Пад ціскам апазіцыйных партый Цэнтральная выбарчая камісія ўжо заявіла, што хоча аб'явіць перавыбары ў 5 мажарытарных акругах.
Фота — comments.ua