Удзельнікі Медыябаркэмпа знялі пародыю на "Я из деревни!"

3-6 траўня ў літоўскім мястэчку Анупрышкес недалёка ад Вільні сабраліся яскравыя прадстаўнікі беларускай інтэрнэт-супольнасці. Гэты раз быў пятым, і юбілейны Медыябаркэмп апынуўся незвычайна насычаны не толькі актыўнасцю на свежым паветры (напрыклад, спартыўнае арыентаванне!), прызамі за розныя дробныя дасягненні і за лакальны крэатыў, але і багатым на новаўводзіны. 

Напрыклад, гэтым разам беларусы і госці баркэмпа з Украіны і Расіі мелі ўнікальную магчымасць патусавацца з лідарамі егіпецкай фэйсбук-рэвалюцыі, пазнаёміцца з кубінскімі дысідэнтамі і пазнаёміцца з актывістамі з Сербіі і не толькі!

Прайшлі прэзентацыі розных лакальных праектаў (напр. smaliavichy.by, прасоўванне факультэта пры дапамозе сацсетак і праца ўкраінскага рэгіянальнага партала), таксама былі прадстаўленыя буйныя незалежныя СМІ — TUT.BY, Euroradio.fm, Charter97.org і г.д. 

На другі дзень адбыліся майстар-класы па відэа, па напісанні смешных навін, адбыліся бурныя дыскусіі — у тым ліку пра этыку ў СМІ, пра розніцу культурнага бэкграўнда паміж Беларуссю і Швецыяй, а ўвечары прайшоў імправізаваны матч "Што? Дзе? Калі?". Кожную ноч баркэмперы збіраліся паспяваць беларускія і ўкраінскія песні, а напрыканцы нават знялі парадыйны ролік па матывах "Я из деревни" Ксюшы Дзягелька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі