У выпадку моцнай паводкі жыхароў Гомельшчыны расселяць у гатэлях і школах

Вось што расказаў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы МНС па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў:
130403_gabryloupavodka.mp3
“У выпадку неабходнасці ўжо падрыхтаваныя гатэлі. А калі паводка будзе моцнай, адсяленне масавым — людзей размесцяць у школах. Ужо ёсць неабходныя дамоўленасці, усіх размесцяць”.

У МНС таксама гавораць, што пакуль сітуацыя пад кантролем — падтопленыя толькі некаторыя вёскі і асобныя падворкі. Неабходнасці ў масавым адсяленні людзей няма. Аднак у бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць дажджы і пацяпленне, у выніку чаго хутчэй будзе таяць снег.

Як даведалася Еўрарадыё, МНС гатовае ратаваць не толькі людзей. “Адсяляць” з затопленых месцаў будуць нават жывёлу. Калі людзі не змогуць размясціць сваіх коней, кароваў і коз у суседзяў альбо родных — месцы для жывёл знойдуцца ў калгасах. Аб гэтым таксама ўжо ёсць дамоўленасці.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі